Учитель унизила министерство образования, написав ответное письмо одному из его сотрудников) «Андрэй! Нарэшце дабралася я і да твайго эсэ, дасланага мне праз афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства. Папрасі, калі ласка, дарослых наступным разам перасылаць мне твае работы праз пошту, бо вас у мяне шмат, і я магу заблытацца, правяраючы шчэ і тэлеграм-канал. Тым не менш эсэ тваё прачытала ўважліва. Андрэй! Зноў тая самая праблема: тэма не раскрытая. Я прасіла адказаць на пытанне „як будуць атэстоўвацца школьнікі“, а ты напісаў лірычную прозу на тэму „Настаўнікі ў адлюстраванні апазіцыйных СМІ“. Лайфхак: каб не збівацца з тэмы, шукай ключавыя словы ў пачатковым тэксце і будуй свой адказ, выкарыстоўваючы іх у кожным абзацы. Па-другое, Андрэй. Перачытай яшчэ раз параграф „Функцыянальныя стылі мовы“. У афіцыйна-дзелавым стылі не выкарыстоўваюцца словы кшталту „переобуться в прыжке“ или „разгонять тезис“. Парада: не пішы афіцыйных тэкстаў мовай, якой ты размаўляеш з сябрамі. Па-трэцяе. Вельмі заўважная беднасць запасу ветлівых фармулёвак, Андрэй. Гэты тэкст можна было б пачаць словамі „Мы падзяляем заклапочанасць настаўнікаў“, альбо „Усё нашыя намаганні скіраваныя на тое, каб дзеці авалодвалі ведамі“ і гэтак далей. Запішы, калі ласка, тры радкі гэтых фармулёвак у сшытак, каб запомніць. Па дробязях: шмат таўталогіі. Вучыся падбіраць сінонімы. Што такое сінонімы — паглядзі самастойна ў гугле. Так што, на жаль, Андрэй, пакуль неатэстацыя. Прывітанне дарослым. Спасылкі на відэаўрокі дашлю ў прыват. Твая А.К.»

Теги других блогов: образование учитель министерство